Жыў адзін верабей, і нахабны ж ён быў, аж жах.
То скадзе са стала хлеб, то да сабакі ў міску залезе і ясі там, а то і нават кату спаць не дае - чырыкае і верціцца пад носам.
Вырашыў аднойчы кот яго злавіць ды й пакараць як-небудзь. Пачакаў, пакуль курам зерне дадуць у кармушку, лёг побач, закрыў вочы і слухае-чакае, калі ж гэта той верабей прыляціць і ў курэй зерне красці пачне.
А верабей убачыу гэта, падляцеў да дрэва, што ля ката было, сеў на галіначку і кажа :
- Ці спадар кот насамрэч думае што я дурань такі і буду красці зерне, пакуль ён тут ляжыць ? Ці мусіць ён думае, што я ня бачу, як у яго вушы варушацца ад кожнага шоргату ? Не, ня буду сёння есці ў курэй, палячу да свінні, ёй сёння кашу далі ў памыях.
І паляцеў у свінарню, заляцеў у яе дзьверы, дый выляцеў праз шчыліну пад дахам, каб кот яго ня ўбачыў, абляцеў дом і глядзіць з другога боку на ката, чакае, калі той у свінарню за ім пабяжыць.
А кот ляжыць і думае - сапраўдны ж дурань той верабей, зараз у карыта свіное скокне, там яго і схаплю !
Пачакаў хваліначку ды й пабег у свінарню, а верабей тым часам падляцеў да курынай кармушкі і хутка пачаў кляваць зерне, пакуль кот не вярнуўся.
А кот забег у свінарню, як прыгне ў карыта са свиной ежай, а верабъ'я там і няма !
Так кот весь брудны і пайшоў да сваёй кацінай хаткі, дзе амаль паўдні сябе чысціў.
З таго часу ўсе каты заусёды сябе аблізваюць, бо ім здаецца, што яны яшчэ у свіных памыях, і вельмі ня любяць вераб'ёў.
#казка #сказка #воробей #верабей #zazamuhh

Комментариев нет:
Отправить комментарий